Новости

12 мая у г.Капылі адбыўся лёгкаатлетычны прабег "Капыльскае кола" і адкрыты чэмпіянат Мінскай вобласці па паўмарафону, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. Віншуем каманду нашых легкаатлетаў заняўшых тры прызавых месца. На дыстанцыі 3000 метраў Кульбіцкі Уладзіслаў заняў І месца, на дыстанцыі 1500 метраў залаты медаль атрымаў Лазоўскі Павел і срэбраны медаль, у напружанай барацьбе, дастаўся Грыгор'еву Івану. Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых спартыўных поспехаў і перамог!

Адным з пастулатаў патрыятычнага выхавання ў школе з'яўляецца фарміраванне ў вучняў пачуцця павагі да традыцый нашай краіны, пашана да старэйшага пакалення, беражлівае стаўленне да памяці мінулага.
Дзень Перамогі – цудоўнае свята, у гэты дзень мы ўспамінаем аб вялікай Перамозе і аб тых, хто аддаў свае жыцце дзеля яе. Як спяваецца ў вядомай песні «гэта радасць са слязамі на вачах...» Так было і ў гэтым годзе...
9 мая, кожны год у нашай школе праходзіць мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. І гэты год не быў выключэннем. Ва ўрачыстай і строгай абстаноўцы прайшоў святочны мітынг. Школьнікі чыталі вершы, спявалі песні ваенных гадоў...

24 красавіка прайшоў вясновы раённы легкаатлетычны крос. На дыстанцыі 3 км, сярод юнакоў 2001-2002 года нараджэння. Кульбіцкі Уладзіслаў заняў першае месца, Віншуем з выдатнай перамогай і жадаем далейшых поспехаў !

28 апреля 2018 в 10:08 | Новик С. С. | нет комментариев

20 красавіка на базе ДУА"Старыцкая сярэдняя школа" прайшоў занальны адборачны этап раённага турніра па міні-футболу сярод сярэдніх устаноў адуцацыі Капыльскага раёна. Наша каманда заняла другое ганаровае месца праіграўшы у фінале гаспадарам спаборніцтва. У склад каманды увайшлі: Кульбіцкі Уладзіслаў (11кл.), Жук Андрэй (11кл.), Рабко Міхаіл (8кл.), Дашукевіч Юрый(8кл.), Стадольнік Мікалай (7кл.), Ждановіч Максім (6кл.), Давідоўскі Арцем (6кл.), Рабко Іван (5кл.) Віншуем з добрым вынікам і жадаем далейшых спартыўных перамог!

20 апреля 2018 в 10:25 | Новик С. С. | нет комментариев

Шостага красавіка прайшла акцыя па навядзенню парадка пасля зімы на прышкольнай тэроторыі і мемарыяла Вялікай Айчыннай Вайны нашага аграгарадка. Узброіўшыся неабходным інвентаром, вучні 5-11 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі дружна выйшлі на працу. Усе з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю - прыбіралі апалае лісце, падмяталі свае ўчасткі, праполывалі кветнікі ад пустазелля, надаючы эстэтычны выгляд кветніка. У парадак была прыведзена не толькі тэрыторыя школьнага двара, а таксама і тэрыторыя мемарыяла Вялікай Айчыннай Вайны.

8 апреля 2018 в 17:49 | Новик С. С. | нет комментариев

План
работы шостага дня тыдня
ДУА «Каменскі ВПК дз/с – СШ»
на 4 чвэрць 2017/2018 навучальнага года

2 апреля 2018 в 09:48 | Новик С. С. | нет комментариев

На базе ДУА «СШ №3 г. Капыля» прайшоў фінал раённага конкурса «Шлях у прафесію».
У фінале мерапрыемства прынялі ўдзел сем маладых педагогаў з розных устаноў адукацыі Капыльскага раёна. Сярод іх наша настаўніца хіміі і біялогіі Місько Аліна Уладзіміраўна. У ходзе конкурсных выпрабаванняў фіналісты правялі міні-ўрок на сцэне, прадэманстравалі творчае самапрадстаўленне на тэму «Мой педагагічны поспех». Аліна Уладзіміраўна паказала высокі ўзровень педагагічнага талента і майстэрства. Жадаем ёй далейшых творчых і плённых поспехаў!

30 марта 2018 в 16:15 | Новик С. С. | нет комментариев

23 сакавіка ў нашай установе адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Бяспека дзяцей — асноўны клопат бацькоў». Мэта правядзення сходу: аб'яднаць намаганні сям'і і школы ў штодзённым выхаванні ў вучняў адказнага стаўлення да асабістай бяспекі. На сходзе дырэктар школы Г.М. Васілевіч асветліла пытанні бяспекі адукацыйнага працэсу, а таксама акцэнтавала ўвагу бацькоў на неабходнасць сістэматычнай працы законных прадстаўнікоў па выхаванню ў вучняў неабходных правілаў бяспечнага паводзін у розных сферах іх жыццядзейнасці: на шляху ў школу і дадому; на вуліцы, на лёдзе, пры абыходжанні з электрапрыборамі, пры працы за камп'ютарам і ў сетцы Інтэрнэт. Намеснік дырэктара па І.А. Пыжык падвяла вынікі за ІІІ чвэрць 2017-2018 навучальнага года.

24 марта 2018 в 15:46 | Новик С. С. | нет комментариев

04 сакавіка 2018
У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Старэйшыя класы нашай установы адукацыі, разам з класнымі кіраўнікамі, наведалі фінал спаборніцтваў чацвёртага сакавіка.

5 марта 2018 в 20:20 | Новик С. С. | нет комментариев

22 лютага ў нашай установе адукацыі прайшлі спаборніцтвы сярод навучэнцаў 5-11 класаў па лыжных гонках, прымеркаваных да Дня абаронцы Айчыны і 100-дзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У малодшай групе, 5-7 класы, першае месца ў Рабко Івана (5кл.), другое - Бабёр Ягор (7кл.) і, ганаровае трэцяе месца, атрымаў Ждановіч Яўгеній (6 кл.). У старэйшай групе, 8-11 класы, прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам: першае і другое месца атрымалі хлопчукі з 8 класа - Рабко Міхаіл і Дашукевіч Юрый, трэцяе месца - 11клас Жук Андрэй.

22 февраля 2018 в 20:36 | Новик С. С. | нет комментариев

У суботу, 16 лютага 2018 года, у ДУА "Каменскі ВПК дз/с-СШ" прайшло мерапрыемства, прысвечанае дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў "Афганістан: наша памяць і боль".

22 февраля 2018 в 14:22 | Новик С. С. | нет комментариев

17 студзеня ў нашай установе адукацыі адбыўся конкурс малюнкаў на тэму "Пасябруй са спортам!". Конкурс праходзіў у дзвюх узроставых групах: 1-3 клас і 4-6 клас. Лепшыя работы адпраўлены для ўдзелу ў першым этапе Рэспубліканскага конкурса дзіцячага малюнка.

20 февраля 2018 в 21:36 | Новик С. С. | нет комментариев

20 снежня ў пачатковых класах нашай установы адукацыі прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма "Паварская справа не рамяство, а мастацтва". Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі стравамі. Даведаліся пра цікавыя факты прафесіі кухара. У праграму мерапрыемства ўвайшлі цікавыя гульні і конкурсы: "Партрэт", "Здагадайся на смак", "Чацвёрты лішні", "Я ведаю", "Кухар".

22 января 2018 в 20:53 | Новик С. С. | нет комментариев

План
работы шостага дня тыдня
ДУА «Каменскі ВПК дз/с – СШ»
на 3 чвэрць 2017/2018 навучальнага года

8 января 2018 в 08:51 | Новик С. С. | нет комментариев