Этнаграфічная экспазіцыя музея
1. Рекламно-информационный проспект
2. Виртуальная экскурсия
Паважаныя госці, калі вы патрапілі на гэтую старонку, то напэўна вы аматары беларускай гісторыі, ці наогул, любіце старажытныя, незвычайныя рэчы. З вялікім гонарам прадстаўляем вашай увазе этнаграфічную выставу нашай школы, не вельмі вялікую , але ж і не маленькую. Прыемнага прагляда!
Куфар
Куфар (фр.: Coffre), выраб корпуснай мэблі з адкідной ці здымнай верхняй накрыўкай.
Паходзіць ад лац.: corphinus, утворанага ад грэч.: κόφινος — карзіна, кош. Рускі адпаведнік — сундук — ад цюркск. сандук, сандык — скрынка, верагодна ад грэч.: συνδοχεῖον.
Выкарыстоўваецца ў розных культурах, пачынаючы з самых старажытных часоў. У перыяд ранняга сярэднявечча часта быў асноўным і універсальным прадметам мэблі. Мог выконваць ролю стала, стула, ложка і непасрэдна ёмістасці для адзення, прадметаў хатняга побыту, каштоўнасцей. З'яўляецца папярэднікам і правобразам шафы, пастаўлены вертыкальна стаў мець дзве дзверцы, шуфлядкі.
Дзякуючы кансерватыўнай і практычнай народнай культуры захаваліся да нашых дзён тыпы куфраў старажытных архаічных канструкцый.
Выкарыстоўваецца для захоўвання адзення, іншых прадметаў хатняга ўжытку, а таксама прадуктаў харчавання (зерня, сала, інш.)
Фанары і Лямпы
Шамы
Кросны. Хатні ткацкі станок
На Беларусі асноўны тып кроснаў уключае: «ставы» — драўляны каркас, на якім збіраюць канструкцыйна важныя вузлы станка; «навоі» — 2 драўляных валы, на адзін з якіх навіваюць ніткі асновы, а на другі намотваюць палатно; «ніты», або «нічальніцы», — надзетыя радамі на 2 паралельных пруткі (верхні і ніжні) ніцяныя завесы, праз якія працягваюць ніткі асновы (ад колькасці нітаў залежыць узор тканіны); «Бёрда» — прыстасаванне для прыбівання уточнай ніткі, якое складаецца з тонкіх вузкіх пласцінак накшталт грабеньчыка з 2 спінкамі і ўкладваюцца ў «набіліцы», «панажы», «калёсцы», «чапёлкі» — рычагі і блокі для прывядзення ў рух нітаў. Пры націску па панажы, прывязаныя да іх ніты разыходзяцца і ўтвораць у аснове зеў, праз які пракідваюць чаўнок з навітым на цэўку ..
Прылады для апрацоўкі ільну
Пранік - прылада для абівання каробачак ільну
Калаўрот - прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі
Церніца (мялка) - прылада для змінання сцябла ільну
Прасніца (пралка, прасліца) - прылада на якой умацоўвалася кудзеля
Верацяно - прылада для скручвання ніткі