Задачы на 2024/2025 навучальны год
Мэта: стварэнне неабходных умоў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу і забеспячэння стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці, удасканалення выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі, якая забяспечвае фарміраванне развітай, духоўна сталай, творчай асобы школьніка і выхаванца дашкольнай групы.
Задачы:
1. Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі праз кампетэнтнасны падыход да пабудовы адукацыйнага працэсу, удасканаленне індывідуальнай работы з навучэнцамі і выхаванцамі дашкольнай групы, сістэмы работы па падрыхтоўцы школьнікаў да прадметных алімпіяд, інтэлектуальных конкурсаў.
2. Фарміраваць грамадзянскасць, маральную культуру і нацыянальную самасвядомасць навучэнцаў, іх сацыялізацыю праз рэалізацыю педагагічнага праекта, арганізацыю вольнага часу непаўналетніх шляхам уцягнення іх у карысныя, здароўезберагальныя формы занятасці; правядзенне індывідуальнай прафілактычнай работы; фарміраванне і равіццё ў школьнікаў цікавасці да прафесіянальнай працы на аснове далучэння ў розныя віды дзейнасці, інфармавання пра свет прафесій.
3. Удасканальваць супрацоўніцтва школы з сям’ёй і іншымі грамадскімі інстытутамі (узмацніць ролю сацыяльнага партнёрства з бацькамі, арганізацыямі і ўстановамі, якія зацікаўлены ў рашэнні адукацыйных і здароўезберагальных задач у вобласці развіцця дзяцей і падлеткаў).
4. Стварыць аптымальныя ўмовы для сацыялізацыі дзіцяці дашкольнай групы на аснове эфектыўнага супрацоўніцтва педагогаў і бацькоў.
5. Прадоўжыць умацоўваць вучэбна-метадычную і матэрыяльна-тэхнічную базу шляхам развіцця пазабюджэтнай дзейнасці і сістэмы платных паслуг.