З пачатку красавіка ў нашай установе адукацыі прайшоў месячнік па добраўладкаванню тэрыторыі ўстановы адукацыі, а 20 красавіка - рэспубліканскі суботнік, у якім прынялі ўдзел усе супрацоўнікі школы. Падчас праведзенага месячніка быў наведзены парадак на прышкольнай тэрыторыі, вакол мемарыяльнага комплекса воінам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай Вайны, а таксама ў парку адпачынка аг. Камень. Акрамя ўсяго іншага, супрацоўнікі школы прынялі ўдзел ў пасадцы лесу для Старыцкага даследча-вытворчага лясніцтва Капыльскага района, падчас акцыі "Тыдзень лесу-2019" прымеркаванай да Года малой радзімы і прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Новости
Шостага красавіка ў нашай установе адукацыі прайшла вясёлая спартландыя “Мой вясёлы звонкі мячык”.
Спартыўнае мерапрыемства для вучняў пачатковай школы спрыяла развіццю спрыту, сілы, шпаркасці, кемлівасці, а таксама падняло настрой удзельнікам гэтых вясёлых спаборніцтваў.
Со 2 по 19 апреля пройдет Республиканская пожарно-профилактическая акция по предупреждению пожаров и гибели людей «За безопасность вместе»
План
работы шостага дня тыдня
ДУА «Каменскі ВПК дз/с – СШ»
на 4 чвэрць 2018/2019 навучальнага года
23 сакавіка англійскі клуб адчыніў свае дзверы перад аматарамі англійскай мовы. Чарговае паседжанне клуба адбылося ў нашай установе адукацыі традыцыйна у суботні дзень, перад канікуламі. Дзеці адправіліся ў неверагоднае падарожжа па Аўстраліі. Цікавыя месцы, музыка і культура, геаграфія і незвычайны прыродны свет краіны-кантынента - усё гэта падарожнікі ўбачылі падчас мерапрыемства.
План
правядзення вясенніх канікул
ДУА «Каменскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа»
у 2018/2019 навучальным годзе
21 сакавіка ў нашай установе адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам "Школа Актыўнага Грамадзяніна". Тэма адзінага дня інфармавання "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь». З навучэнцамі старэйшых класаў было праведзена ток-шоў "100 пытаняў даросламу". Госцем ток-шоў стала дэпутат Грозаўскага сельскага савета Амяльковіч Галіна Адамаўна.
Падведзены вынiкi Рэспублiканскага конкурсу сярод дзяцей і падлеткаў " Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу фатаграфій – матыватараў «Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь», прысвечанага выхаванню прававой культуры і грамадзянска-патрыятычных якасцяў асобы дзіцяці, адбылася ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея).
Сярод лаўрэатаў конкурсу навучэнец 9 класа нашай установы адукацыi Рабко Мiхаiл з творчай работай, фатаграфiяй - матыватарам "Падарожнiчай. Пазнавай Беларусь". Вiншуем Мiхаiла з поспехам i жадаем далейшых творчых перамог!
Разам з вясной прыходзіць да нас цудоўнае свята - Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка. Гэты дзень сагрэты жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны яркімі кветкамі.
Святкаванне гэтага дня адна з асноўных традыцый нашай установы адукацыі. Дзевятага сакавіка ў нашай школе прайшла спартыўна-гульнёвая праграма прысвечаная святу. Паказаць майстэрства ў спорце выйшлі зборныя каманда дзяўчынак нашай школы і каманда мам. Спартыўнае свята ўдалося на славу! Падрабязнасці ў поўнай версіі навіны.
Сёмага сакавіка ў нашай установе адукацыі прайшло свята "Масленіца", арганізаванае для навучэнцаў 1-11 класаў. Асноўная мэта мерапрыемства - пазнаёміць са святам, далучыць вучняў да вытокаў беларускай народнай культуры, выхоўваць паважлівае стаўленне да традыцый і звычаяў беларускага народа.
Дзеці з вялікім задавальненнем слухалі народныя масленічныя мелодыі і песні, вадзілі народныя карагоды, спявалі прыпеўкі, змагаліся на спрыт і шпаркасць ў вясёлых конкурсах.
Школьны двор быў поўны. Тут былі і самі вучні, і настаўнікі, і бацькі. Конкурсы, гульні і забавы нікога не пакінулі абыякавым!
Свята 23 лютага ў школе – добрая мэта для выхавання ў школьнікаў пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.
Менавіта ў гэты дзень у нашай установе адукацыі прайшла конкурсная праграма да Дня абаронцаў Айчыны “Вялікія манеўры - 2019”.
22 февраля в школе прошел конкурс фотографий-мотиваторов «Я – гражданин Республики Беларусь». Цели конкурса: развитие у участников конкурса патриотизма, гражданственности, воспитание бережного отношения к историческому наследию белорусского народа, активизация интеллектуального и творческого потенциала, создание условий для самореализации и проявления социальной активности подрастающего поколения. Поздравляем с победой Тагиль Дарью, Алишевич Яну, Ждановича Максима, Рябко Михаила.
16 лютага на базе Гімназіі №1 г.Капыля прайшла раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху.
Мэтай мерапрыемства стала прапаганда правілаў дарожнага руху, фарміраванне ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на дарогах. Алімпіяда, якая стала штогадовым традыцыйным мерапрыемствам, сабрала лепшых знаўцаў ПДР (5-7 класы) з усіх устаноў адукацыі горада і раёна. Па выніках конкурсных выпрабаванняў каманда навучэнцаў нашай установы адукацыі, у склад якой увайшлі Алішэвіч Іван (5клас), Тагіль Дар'я (6клас) і Кудзіновіч Аляксей (7 клас), атрымала другое месца. Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!
15 февраля в учреждении образования прошли тематические классные часы «Подросток и закон: изучаем, знаем, соблюдаем». Их цель - профилактика преступлений и правонарушений среди несовершеннолетних, воспитание правового сознания обучающихся. Ребята ознакомились с административными правонарушениями, уголовными преступлениями, их видами и наказаниями за них, развивали представления о последствиях противоправных деяний, воспитывали чувство ответственности за свои поступки. В ходе решения ситуационных задач школьники учились различать понятия шалость, злонамеренный поступок, проступок, преступление. Участвуя в конкурсах, они закрепляли знания о правах и ответственности подростка. Обучающиеся просмотрели и обсудили фильм «Зона. Осторожно: дети!».
12 лютага "Англійскі клуб" чарговы раз адчыніў свае дзверы для аматараў англійскай мовы. У гульнёвай праграме прынялі ўдзел вучні 6-9 класаў. Усіх удзельнікаў праграмы чакала інтэрактыўнае падарожжа па краінах Злучанага Каралеўства, сталіцы краіны Лондана, знаемства з самымі вядомымі і знакамітымі асобамі Брытаніі, музыкай, культурай, а таксама традыцыямі і цікавымі фактамі. Дзеці не толькі праверылі і ўдасканалілі свае веды па Брытаніі, але і атрымалі цукеркі, у якасці прызоў, за правільныя адказы.
Дзевятага лютага для вучняў пачатковых класаў прайшла конкурсна-гульнёвая праграма "Зімовы калейдаскоп". У праграме прынялі ўдзел дзве каманды "Завея" і "Мяцеліца". Дзецям былі прапанаваны пазнавальныя конкурсы: "Граматычны", "Матэматычны", "Літаратурны", "Прыродазнаўчы" і іншыя. Дзеці не толькі ўдасканалілі свае веды пра зіму, прыроду зімой і зімовыя з'явы, але і набылі новыя, цікава правялі час.
Вечар сустрэчы выпускнікоў! Вечар школьных сяброў...
адбудзецца у нашай установе адукацыі 2 лютага ў 18:00
Бясконцыя размовы і ўспаміны аб школьных пражытых гадах, аб аднакласніках, аб добрых і незабыўных настаўніках, таму што... "не паўтараецца такое ніколі!»
Мы запрашаем юбілейныя выпускі 40 (1979 год), 30 (1989 год), 20 (1999 г.), 10 (2009 г.), 2018 г.
19 студзеня прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках. Віншуем каманду нашай установы адукацыі з першым месцам. У склад каманды увайшлі лепшыя лыжнікі школы: Кулікоўскі Валера (11 клас), Рабко Міхаіл (9 клас), Кульбіцкая Юлія (9клас), Лешчанка Паліна (9клас), Рабко Іван (6клас). Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!
24 января в рамках единого дня информирования прошел уже традиционный для нашего учреждения образования информационный час «Беларусь сегодня: сохраняя и приумножая добрые традиции»
Самы чароўны час года — гэта зіма! Прыгожая, вясёлая, снежная, з кучай падарункаў і непарушным запасам настрою! Зіма - гэта непаўторныя ўзоры на акне, цудоўныя зімовыя забавы, храбусценне снегу пад нагамі і шматгранныя пералівы бліскучых сняжынак.
Дванаццатага студзеня, у рамках Сусветнага дня снегу, у нашай установе адукацыі адбыўся спартыўны турнір "Снежныя гонкі". У спартыўным свяце прынялі ўдзел 32 удзельнікі - хлопчыкі і дзяўчынкі з 5-11 класаў. Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы: індывідуальная гонка і эстафета. Пераможцамі ў індывідуальным заліку сталі: першае месца Кончак Станіслаў (8клас), другое месца Рабко Іван (6клас)...