Зімовыя канікулы 2019-2020

Дата: 11 января 2020 в 12:49, Обновлено 11 января 2020 в 13:20
Автор: Новик С. С.
250 просмотров

Зімовыя канікулы прыпадаюць на перыяд навагодніх і калядных святаў,таму ў нашай установе адукацыі падрыхтаваліся да гэтага перыяду так, каб гэта час для хлопчыкаў і дзяўчынак быў па-сапраўднаму святочным і чароўным. Выдатны настрой хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі на навагодніх ранішніках і вечарах адпачынку, якія прайшлі напярэдадні навагодніх святаў. Самыя актыўныя і лепшыя вучні наведалі раённую ёлку, таксама ў раёне было арганізавана навагодняе свята і для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.

     На зімовых  канікулах у нашай установе адукацыі для дзяцей была  падрыхтавана цiкавая гульневая праграма, займальныя конкурсы, гульні, вясёлыя спартландыі для самых маленькіх і турніры для старшакласнікаў. Гульня-квэст “Па слядах Дзеда Мароза”, гульня “Што? Дзе? Калі?”, інтэлектуальная гульня “Калядны каляндар”, віртуальнае падарожжа “Новы год у Велікабрытаніі і ў Беларусі”, прайшлі майстар-класы па вырабу навагодніх сувеніраў, цацак і паштовак, спартыўныя спаборніцтвы па настольнаму тэнісу, міні-футболу, шахматах. Працавалі  аб’яднанні па інтарэсах: “Асновы праваслаўнай культуры”,  “Спартыўныя гульні”,  “Школьная газета “Flag нам у рукі”, “Кінастудыя “Свет у аб’ектыве” і  “Спадчына”. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.