«Зямля пад белымі крыламі»

Дата: 27 сентября 2018 в 12:45, Обновлено 7 октября 2018 в 13:26
Автор: Новик С. С.
430 просмотров

27 верасня у нашай установе адукацыі прайшоў апошні этап конкурса фоторабот "Зямля пад белымі крыламі". Лепшыя фотаздымкі прыгожых мясцін роднага краю глядзіце ў поўнай версіі навіны...

Фотаконкурс праводзіўся па наступных намінацыях:

“Мой дом”(фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);

“Водная прастора” (фотаздымкі рэк і азёр);

“Дзікі свет” (жывёльны свет Беларусі);

“Вышыня” (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленныя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);

“Людзі і прафесіі” (фотаздымкі, якія характарызуюць прадстаўляемую прафесію, раскрываюць яе сутнасць);

“Асобы і пакаленні (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);

“Жывыя традыцыі(рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);

“Спадчына” (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

“Манахром” (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колеру рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага), рознай тэматыкі;

“ТэхнаРух” (рэпартажныя фотаздымкі, якія прысвечаны тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

Па намінацыях “Жывыя традыцыі” і “ТэхнаРух” на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара.

Усе фотаздымкі можна паглядзець тут

Конкурс фоторабот "Зямля пад белымі крыламі"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.