"Капыльшчына любімая мая"

Дата: 6 декабря 2016 в 20:45, Обновлено 12 декабря 2016 в 13:02
Автор: Новик С. С.
686 просмотров

3 снежня нашым дзеткам выпала магчымасць пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі роднага краю.
Навучэнцы, з першага па пяты клас, пабывалі ў экскурсіі "Капыльшчына любімая мая". Першым прыпанкам падарожжа стаў аграгарадок Пясочнае, дзе нашы вандроўнікі наведалі школьны краязнаўчы музей, пазнаеміліся з цікавай этнаграфічнай выставай музея, а таксама даведаліся пра творчы шлях знакамітых беларускіх пісьменнікаў, ураджэнцаў Капыльшчыны, Адама Русака і Анатоля Астрэйкі. Другім пунктам прыпынку стала вёска Цялядавічы, знакамітая сваёй старажытнай і вельмі унікальнай драўлянай царквой "Святой троіцы", пабудаванай ў 1792 годзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.