Школьная экскурсія "Падарожжа ў культурна-спартыўны комплекс Мінск-арэна"

Дата: 13 ноября 2016 в 16:30, Обновлено 25 декабря 2017 в 12:20
Автор: Новик С. С.
602 просмотра

Што можа быць цікавей, чым падарожжа. Дванаццатага лістапада самыя лепшыя спартсмены нашай установы адукацыі са школьнай экскурсіяй наведалі знакаміты культурна-спартыўны комплекс Беларусі "Мінск-арэну".

Збіраемся ў падарожжа. Дзень выдаўся па-восеньскі марозны і сонечны.

Вось і Мінск-арэна: прыгожы, пабудаваны па самых новых тэхналогіях, будынак.

Сучасная праверка білетаў

Падымаемся на пяты паверх. Пасля невялікай эскурсіі па спартыўнаму комплексу нас чакае хакейны матч паміж камандамі "Дынама" (Мінск) і "Амур" (Хабараўск).

Калі вы ніколі не былі на хакеі, раім вам абавязкова туды патрапіць. Самае першае і незабыўнае пачуцце, калі адчыняеш дзверы, напаўняешся веліччу і прыгажосцю моманта -  перад табой пятнаццацітысячная 

арэна, сучасная і мадэрнізаваная.

Размінка каманд перад матчам. 

Трыбуны запаўняюцца, і напачатак гульні колькасць прысутнічаючых саставіць 14640 чалавек.

Напружаная барацьба, прыгожы тэхнічны хакей, наша каманда "Дынама" перамагла з лікам 3:0 .

Поўныя пазітыўных эмоцый вяртаемся дадому.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.