Дзень Ведаў

Дата: 1 сентября 2016 в 16:50, Обновлено 5 октября 2016 в 12:26
Автор: Новик С. С.
495 просмотров

Сёння ў нашай установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная першаму дню новага вучэбнага года - Дню Ведаў.
Віншуем усіх нашых выхаванцаў, бацькоў і настаўнікаў са святам! Жадаем творчых поспехаў, актыўнага і плённага вучэбнага года!
Вучням жадаем працалюбства і дапытлівасці,расці фізічна дужымі і здаровымі, рэалізаваць свае таленты і стаць сапраўднымі патрыётамі роднай Беларусі.
Настаўнікам жадаем прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці, пастаяннага пошуку і задавальнення дасягнутым. Хай спадарожнічаюць вам паразуменне калег, прызнанне і падзяка дзяцей і бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.