Спартыўнае мерапрыемства "Тата, мама, я-дружная сям'я"

Дата: 22 октября 2023 в 12:36, Обновлено 22 октября 2023 в 13:48
Автор: Новик С. С.
141 просмотр

З мэтай умацавання ўзаемадзеяння школы і сям'і ў рамках шостага школьнага дня, таксама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові, 21 кастрычніка ў нашай установе адукацыі прайшло спартыўнае свята "Тата, мама, я-дружная сям'я".


   Традыцыйна мерапрыемства пачалося з выканання гімна Рэспублікі Беларусь.

   Дзве зборныя каманды актыўна спаборнічалі ў эстафетах, дзе паказалі свой спрыт, смеласць, цягавітасць, кемлівасць і волю да перамогі. У школьнай спартыўнай зале панавала атмасфера радасці і духу суперніцтва, але перамагла дружба!
  Каманды былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі. Бацькі і дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і задавальненне ад спартыўнага мерапрыемства!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.