Інтэрв'ю аб прафесіі: настаўнік

Дата: 15 октября 2022 в 09:14, Обновлено 15 октября 2022 в 09:44
Автор: Новик С. С.
94 просмотра

Пяць пытанняў аб прафесіі настаўнік

Чаму вы выбралі гэтую прафесію?

   Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае любоў да дзяцей. Імкненне навучыць іх  новаму, дапамагчы зразумець гэты няпросты свет, у якім мноства таямніц і загадак для маленькага чалавека. Дапамагаць адказваць на іх бясконцыя пытанні " як?", "Навошта?» «Чаму?", "Для чаго?». Адказваючы на іх,  настаўнік  задавальняе іх патрэбы ў пазнаньні свету.

– Чым прываблівае Вас Ваша прафесія?

  Мяне прыцягвае тое, што можна творча падысці да прафесіі ў цэлым. А таксама, гэта самі дзеці. Дзе дзеці-там смех, радасць, весялосць, а калі гэта маецца, то і добры настрой на ўвесь дзень гарантаваны.

- Што з'яўляецца самым складаным у вашай прафесіі?

   Працэс знайсці падыход да кожнага дзіцяці. Мы ўсе індывідуальнасці, са сваімі слабымі і моцнымі бакамі, унікальныя і незвычайныя. Працэс матывацыі, зацікаўленасці дзіцяці ў вывучэнні вашага прадмета.

- Ці хвалюецеся вы, калі нешта ў вашай прафесіі не атрымліваецца?

   Неабходна ніколі не сумаваць. Не атрымалася сёння-атрымаецца заўтра. Важна працягваць ўпарта працаваць і дасягаць сваіх мэтаў.

- Каму б вы парэкамендавалі гэтую прафесію?

  Гэта прафесія для  актыўных і творчых людзей, тым, хто любіць дзяцей, якія не патрабуюць ад гэтай любові нічога наўзамен, цярплівых і бескарыслівых.

Вам можа быць цікава: Самыя патрэбныя краіне. Прафесія настаўнік: асаблівасці, умовы, зарплата

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.