Да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Дата: 27 августа 2024 в 13:28, Обновлено 28 августа 2024 в 13:45
Автор: Новик С. С.
49 просмотров

«…Ператвараць мінулае ў цяперашняе, звязваць сучаснае з будучым»: народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў

«Чалавек без пакут – трава», – адзначаў Васіль Быкаў у аповесці «Трэцяя ракета». Яго жыццёвы шлях не быў простым: крутыя віражы, яміны і выбоіны, але пры гэтым ён ніколі не губляў сумлення. Нездарма ў «Знаку бяды» пісаў: «За сваё цяжкое жыццё яна [Сцепаніда] ўсё ж спазнала праўду чалавечых адносін і пакрысе здабыла свой невялічкі чалавечы гонар. А той, хто аднойчы адчуў сябе чалавекам, ужо скацінай не стане. Шмат што ў жыцці, асабліва гора і бяда, пераканалі яе ў тым, што з людзьмі трэба абыходзіцца па-добраму, калі хочаш, каб і да цябе адносіліся па-людску. Напэўна, чалавек такі ўжо ад прыроды, што адказвае дабром на дабро і не можа адказаць дабром на зло. Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адно толькі ка́ры. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць драпежны ягоны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыцца ў Бібліі»....

Больш падрабязней чытайце на адукацыйным партале ADU.BY

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.