Навагоднія мерапрыемствы

Дата: 25 декабря 2022 в 11:13, Обновлено 31 декабря 2022 в 11:47
Автор: Новик С. С.
75 просмотров

23 снежня ў школе прайшлі Навагоднія святы!

Новы год для дзяцей-гэта пара казак і цудаў. У гэты час яны чакаюць прыходу Дзеда Мароза, Снягуркі і, вядома ж, падарункаў.
Дзеці разам са сваімі класнымі кіраўнікамі праявілі неверагодную фантазію пры афармленні кабінетаў. Ва ўсіх навучальных класах адчувалася набліжэнне чароўнага свята. А на вуліцы ў вячэрнія гадзіны школа зіхаціць рознакаляровымі агнямі.

     У гэты дзень прайшлі: гульнёвая праграма "Новы год" для пачатковых класаў, тэатралізаванае свята "Навагодняя казка" для вучняў 6-11 класаў, а таксама навагодні ранішнік для дзіцячага сада нашай установы адукацыі.

     Дзеці з вялікай радасцю сустрэлі самых доўгачаканых гасцей на свяце-Дзеда Мароза і Снягурку, расказвалі вершы, спявалі песні і з вялікай радасцю прымалі падарункі.
     Навагодняе свята – цудоўнае свята, звязанае з надзеямі на лепшае ў будучым годзе, з чаканнем выканання ўсіх жаданняў.
     Вось так наша школа святкавала Новы год, весела і дружна. А наперадзе навагоднія канікулы ... і самыя дзіўныя дні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.