Першынство раёна па міні-футболу

Дата: 6 апреля 2021 в 21:49, Обновлено 6 апреля 2021 в 22:07
Автор: Новик С. С.
161 просмотр

Шостага красавіка на базе ДУ "Капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" прайшло першынство раёна па міні-футболу.
Турнір, які стаў ужо традыцыйным, штогод выклікае цікавасць сярод аматараў футбола. Вось і сёння жадаючых выйсці на пляцоўку было хоць адбаўляй. Сваіх прадстаўнікоў ва ўзросце ад 12 да 13 гадоў заявілі адразу амаль усе ўстановы адукацыі. Яны паказалі выдатнае майстэрства ў футбольнай справе і высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі.
Віншуем зборную каманду нашай установы адукацыі, а таксама ДУА "Грозаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" з выдатнай перамогай на спаборніцтвах. Жадаем юным спартоўцам поспехаў і дальнейшых перамог!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.