РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ЛІТАРАТУРНЫХ РАБОТ «ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА: СПАДЧЫНА І НАШЧАДКІ»

Дата: 12 мая 2020 в 07:42, Обновлено 12 мая 2020 в 09:20
Автор: Новик С. С.
248 просмотров

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, " Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі».

   Конкурс праводзіўся з мэтай гарманічнага духоўнага, культурнага, інтэлектуальнага развіцця падрастаючага пакалення, фарміравання ў моладзі ідэалаў дабра, выхавання любві да Радзімы, свайго народу і яго героям.

  На разгляд журы было прадстаўлена 260 работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў.

    Тагіль Дар'я навучэнка 7-га класа нашай установы адукацыі заняла ІІ месца з аўтарскім вершам "Удзячнасць". Віншуем і жадаем далейшых поспехаў і творчага натхнення!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.