Дзень нараджэння Яна Скрыгана!

Дата: 16 ноября 2015 в 17:54, Обновлено 16 ноября 2015 в 19:17
Автор: Новик С. С.
586 просмотров

16 лістапада 2015 года ў нашай установе адукацыі пачалася літаратурная дэкада, прысвечаная 110 - годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка Яна Скрыгана. Тэматычна-інфармацыйныя гадзіны "Юбілей славутага земляка" сярод вучняў з 1 па 11 класы распачалі дэкаду. Працягнулася яна бліжэй да поўдня, вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне "Дзяцінства Янкі". Ірына Іосіфаўна Тагіль, кіраўнік школьнага музея "Бацькаўшчына", не толькі пазнаёміла слухачоў з дзіцячымі гадамі, захапленнямі і марамі будучага пісьменніка, але цяжкасцямі і выпрабаваннямі , якія выпалі на яго лёс.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.