Капыль - Трэйл 2019

Дата: 16 сентября 2019 в 20:54, Обновлено 16 сентября 2019 в 21:58
Автор: Новик С. С.
342 просмотра

14 верасня адбылася захапляльная трэйл-гонка па ўнікальным рэльефе горада Капыля. Гэта новы від спаборніцкага бегу па бездарожы, апошнім часам часта праводзіцца і вельмі папулярны не толькі ў Беларусі, але і ў свеце, дзе ўдзельнікі спаборнічаюць, пераадольваючы дыстанцыю па лясных сцежках, перасечанай і балоцістай мясцовасці, пяшчаным пляжам, водных і гразевых перашкодах і горных масівах. Спаборніцтвы прайшлі не першы раз і, варта адзначыць, як заўсёды маштабна і ярка.
Самы лепшы вынік, сярод юніораў нашай установы адукацыі, паказала Дашукевіч Аліна. Наша спартсменка атрымала трэццяе ганаровае месца спаборніцтваў на дыстанцыі 1,5 км сярод дзяўчынак малодшай узроставай групы. Жадаем ёй далейшых спартыўных поспехаў і перамог!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.