"Масленіца"

Дата: 7 марта 2019 в 19:11, Обновлено 10 марта 2019 в 20:22
Автор: Новик С. С.
580 просмотров

Сёмага сакавіка ў нашай установе адукацыі прайшло свята "Масленіца", арганізаванае для навучэнцаў 1-11 класаў. Асноўная мэта мерапрыемства - пазнаёміць са святам, далучыць вучняў да вытокаў беларускай народнай культуры, выхоўваць паважлівае стаўленне да традыцый і звычаяў беларускага народа.
Дзеці з вялікім задавальненнем слухалі народныя масленічныя мелодыі і песні, вадзілі народныя карагоды, спявалі прыпеўкі, змагаліся на спрыт і шпаркасць ў вясёлых конкурсах.
Школьны двор быў поўны. Тут былі і самі вучні, і настаўнікі, і бацькі. Конкурсы, гульні і забавы нікога не пакінулі абыякавым!

Школьны двор быў поўны. Тут былі і самі вучні, і настаўнікі, і бацькі. Конкурсы, гульні і забавы нікога не пакінулі абыякавым!

Усе ФОТАЗДЫМКІ з мерапрыемства можна паглядзець тут ФОТААЛЬБОМ "Вясна 2019"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.