Шчодры вечар!

Дата: 13 января 2014 в 17:49, Обновлено 1 ноября 2014 в 17:08
Автор: Новик С. С.
794 просмотра

Сучасныя героі старажытнага беларускага свята сёння наведалі і нашу школу. А дакладней кажучы, кабінет дырэктара...
А калі вы раптам не ведаеце што гэта за свята, чытайце ў поўнай версіі тэкст навіны.


 


“Шчадрэц” або “Шчодрая куцця” – вечар напярэдадні свята Васіля Вялікага (першага дня Новага года па старому стылю), які адзначалі падчас “Каляд”. Адным з галоўных сімвалаў свята з’яўлялася калядная зорка. “Шчадрэц” – бог балявання і бяседы. У розных кутках Беларусі на “Шчадрэц” калядоўшчыкі хадзілі з “Казою” – сімвалам ураджаю, “Мядзведзем”, які ўвасабляў сілу і здароўе. Мясцовы непаўторны каларыт гэтага свята назіраўся ў тым, што на Гомельшчыне вадзілі “Кабылу”, на Міншчыне – “Жорава”, на Гродзеншчыне – “Бусла”.

Шчодры вечар (Шчодрык, Куцця з каўбасой, Куготы, Каза, Конiкi, Сільвестр, Куцця святого козліка) — народнае свята славян; вечар напярэдадні Старога Новага года 31 снежань (13 студзеня). У украінцаў, беларусаў і на поўдні Расіі больш распаўсюджана назва Шчодры вечар, у цэнтральнай Расіі і на поўначы — Васільеў вечар. Святкаванне яго адбываецца ад старажытнага, верагодна, дахрысціянскага звычаю

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.