"Вам шчасця, і долі, і хлеба ўволю!"

Дата: 21 ноября 2022 в 10:02, Обновлено 24 ноября 2022 в 10:15
Автор: Новик С. С.
73 просмотра

19 лістапада ў пачатковых класах нашай установы адукацыі прайшло мерапрыемства прысвечанае Дню працаўніка сельскай гаспадаркі "Вам шчасця, і долі, і хлеба ўволю!"
Мэта: даць звесткі пра карысць хлеба, паказаць этапы яго вытворчасці, узбагаціць лексічны запас народнымі выслоўямі, выхоўваць павагу да хлеба, працы, Радзімы.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве: прадэкламавалі вершы, выканалі прыгожыя песні і замалёўкі пра працу хлебароба. У канцы свята ўсе з задавальненнем пачаставаліся духмяным беларускім караваем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.