З Днём настаўніка!

Дата: 3 октября 2021 в 12:23, Обновлено 9 октября 2021 в 12:28
Автор: Новик С. С.
236 просмотров

На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому.
Твая нялёгкая справа
Жыццё адкрываць другому.
Любові навучыць адданай
Да роднай пявучай мовы,
Што з песні жытоў саткана,
Са звону гусляў вясновых.
Любові да роднага краю,
Да песень і казак матулі,
Сівых курганоў ля гаю,
Дзе мудрыя продкі паснулі.
У працы не маеш права:
На роспач,
на слабасць,
На стому.
Твая пачэсная справа —
Жыццё адкрываць другому.
Алена Руцкая

 З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

 Гэтае свята звязана для ўсіх нас са шчырай падзякай настаўнікам за іх самаадданую працу, з нашымі надзеямі на падрастаючае пакаленне, на іх мэтанакіраванасць, прагу да ведаў на карысць роднай Беларусі.

 Зычым вам, шаноўныя, стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.

  Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні высакароднай справы.

   Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.