11 лютага адбылася раённая Алімпіяда па Правілах дарожнага руху. Віншуем Салаўя Аляксея (5 клас) з дыпломам трэйцяй ступені. Падрыхтаваў пераможцу Канановіч Васіль Аляксандравіч, настаўнік матэматыкі і АБЖ. Нагадаем, што ў мінулым годзе пад яго кіраўніцтвам Жук Ангеліна (8 клас) атрымала першае месца. Жадаем удзельнікам алімпіяды поспехаў і далейшых перамог!
Новости
Чацвёртага лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі. На сустрэчу прыйшло шмат гасцей: выпускнікі мінулага года, выпускнікі-юбіляры розных гадоў, тыя, хто завяршыў вучобу ў школе 5, 10, 20 і нават 40 год таму назад. Актавая зала напоўнілася ўсмешкамі і радасцю спаткання сяброў і былых аднакласнікаў. Гасцей мерапрыемства чакаў школьны канцэрт.
З цеплынёй запрашаем усіх выпускнікоў нашай установы адукацыі на вечар сустрэчы “Однажды, много лет спустя…». Мерапрыемства адбудзецца чацвёртага лютага ў актавай зале школы з 18.00 да 22.00.
Віншуем, Кульбіцкага Уладзіслава (10кл.) прыняўшага ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па легкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2000-2001 года нараджэння. Уладзіслаў стаў лепшым і атрымаў першае ганаровае месца на дыстанцыі 400 метраў. Жадаем поспехаў і далейшых спартыўных перамог!
28 студзеня прайшоў раённы конкурс даследчых работ сярод дзяцей І ступені навучання "Я - даследчык". Вучаніца чацвёртага класа Тагіль Дар'я прыняла ўдзел у конкурсе з работай "Адкуль у вёскі імя?" і атрымала дыплом ІІ ступені. Віншуем Дар'ю і жадаем далейшых поспехаў.
21 студзеня ў нашай установе адукацыі прайшоў чэмпіянат на першынство школы па лыжным гонкам. Лепшыя лыжнікі ад кожнага класа прынялі удзел у спаборніцтве. У групе "А" (7-11 класы) Пераможцам стаў Грыгор'еў Іван (11 клас). Другое і трэццяе месца ў 7-га класа, Рабко Міхаіл і Кузняцоў Павел. У групе "Б" (4-6 класы) месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца ў Рабко Івана (4-ты клас), другое і трэццяе ў 6-га класа, адпаведна Гацко Даніла і Бабёр Ягор.
План
работы шостага дня тыдня
ДУА «Каменскі ВПК дз/с – СШ»
на 3 чвэрць 2016/2017 навучальнага года
Што такое Новы год у нашай установе адукацыі?! Гэта навагодні спектакаль, святочная дыскатэка, усмешкі , ёлка, віншаванні і выдатны настрой.
24 снежня ў нашай установе адукацыі адбыліся: навагодні ранішнік у дзіцячым садку, ранішнік для пачатковых класаў "Прыгоды каля навагодняй ёлкі" і навагодні баль-маскарад для старэйшых класаў "Срэбраная страла"
План воспитательной и идеологической работы
ГУО «Каменский УПК д/с – СШ
на зимних каникулах 2016/2017 года
22 снежня самыя юныя выхаванцы нашай установы адукацыі абаранілі пазнавальна-даследчы праект на тэму "Што такое снег?". Падрабязней у поўнай версіі навіны...
20 декабря, в нашем учреждении образования, прошла тематическая беседа о соблюдении общественного порядка при проведении рождественских и новогодних праздников, безопасном использовании пиротехнических изделий. Беседу провел участковый инспектор ИДН Копыльского района Черковский Сергей Григорьевич.
17 снежня адбылася школьная экскурсія ў г.Салігорск. Нашы дзеці наведалі Лядовы Палац.
10 снежня ў нашай установе адукацыі прайшла конкурсна-гульневая праграма "Хутка,хутка Новы год!"
Каманды Дзеда Мароза і Снягуркі змаглі праявіць спрыт і хуткасць у зімовых казачных эстафетах: "Шапка- невідзімка", "Палёт у ступе Бабы Ягі", "Валёнкі", "Снегавік" і іншыя. У ходзе гульні кожны удзельнік змог адчуць перадсвяточны навагодні настрой і атрымаць салодкі прыз.
10 снежня прайшоў трэцці этап школьнай спартакіяды - турнір па шашкам. Група "А" (9-11 класы) першае і другое месца ў дзесятага класа, адпаведна Жук Андрэй, Кульбіцкі Уладзіслаў. Трэццяе ганаровае месца ў дзевятага класа - Таран Ілья. Група "Б" пераможцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца Ждановіч Максім (5кл.), другое і трэццяе месцы Роўба Марк, Рабко Міхаіл (7кл.)
3 снежня нашым дзеткам выпала магчымасць пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі роднага краю.
Навучэнцы, з першага па пяты клас, пабывалі ў экскурсіі "Капыльшчына любімая мая". Першым прыпанкам падарожжа стаў аграгарадок Пясочнае, дзе нашы вандроўнікі наведалі школьны краязнаўчы музей, пазнаеміліся з цікавай этнаграфічнай выставай музея, а таксама даведаліся пра творчы шлях знакамітых беларускіх пісьменнікаў, ураджэнцаў Капыльшчыны, Адама Русака і Анатоля Астрэйкі. Другім пунктам прыпынку стала вёска Цялядавічы, знакамітая сваёй старажытнай і вельмі унікальнай драўлянай царквой "Святой троіцы", пабудаванай ў 1792 годзе.
СМІ Беларусі пра літаратурнае падарожжа "Шляхамі Яна Скрыгана"
Другога снежня завяршыўся чэмпіянат на першынство школы па міні-футболу. У групе "А" першае месца - 10 клас, на другім месцы - 9-ты клас, трэццяе месца - 11 клас. Лепшы бамбардзір, з вынікам 20 галоў, Кульбіцкі Уладзіслаў. Група "Б": першае месца - 7 клас, другое- 6 клас, трэццяе месца ў 5-га класа. Лепшы бамбардзір чэмпіяната ў групе "Б" Рабко Міхаіл. Віншуем пераможцаў!
Школьная спартакіяда працягваецца - наступны турнір па шашках.
З нагоды пяцігоддзя адкрыцця экспазіцыі, прысвечанай Яну Скрыгану, 18 лістапада ў нашай установе адукацыі адбылося літаратурнае падарожжа "Шляхамі Яна Скрыгана". Школу наведалі беларускія пісьменнікі: Кастусь Цвірка, Анатоль Бутэвіч, Хрысціна Лялько (галоўны рэдактар часопіса "Наша Вера"). Самыя галоўныя госці, сям'я пісьменніка - дачка Галіна Іванаўна Скрыган і ўнук Юрый Скрыган. Сярод прысутнічаючых таксама былі прадстаўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама Міхайлоўская Алена Станіславаўна, дырэктар Капыльскай раённай бібліятэкі імя А.Астрэйкі Серая Таццяна Пятроўна, дырэктар раеннага краязнаўчага музея Шуракова Валянціна Леанідаўна, калектыў настаўнікаў і вучняў нашай установы адукацыі, мясцовыя жыхары.
19 лістапада "Англійскі клуб" чарговы раз адчыніў свае дзверы для аматараў англійскай мовы. У гульнёвай праграме прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў. Інтэрактыўнае падарожжа па краінах Злучанага Каралеўства, сталіцы Лондан, знаемства з самымі вядомымі і знакамітымі асобамі Брытаніі, музыка, культура, традыцыі і цікавыя факты, з усім гэтыма ўдзельнікі клуба пазнаёміліся ў гульнёвай віктарыне.
Што можа быць цікавей, чым падарожжа. Дванаццатага лістапада самыя лепшыя спартсмены нашай установы адукацыі са школьнай экскурсіяй наведалі знакаміты культурна-спартыўны комплекс Беларусі "Мінск-арэну".