"Капыль - трэйл 2018"

Дата: 16 сентября 2018 в 19:23
Автор: Новик С. С.
356 просмотров

15 верасня адбылася захапляльная трэйл-гонка па ўнікальным рэльефе горада Капыля. Гэта новы від спаборніцкага бегу па бездарожы, апошнім часам часта праводзіцца і вельмі папулярны не толькі ў Беларусі, але і ў свеце, дзе ўдзельнікі спаборнічаюць, пераадольваючы дыстанцыю па лясных сцежках, перасечанай і балоцістай мясцовасці, пяшчаным пляжам, водных і гразевых перашкодах і горных масівах. Спаборніцтвы прайшлі не першы раз і, варта адзначыць, як заўсёды маштабна і ярка.
Самы лепшы вынік, сярод юніораў нашай установы адукацыі, паказала Дашукевіч Аліна. Наша спартсменка палепшыла мінулагодні вынік на адзін крок, атрымаўшы залаты медаль спаборніцтваў на дыстанцыі 1 км сярод дзяўчынак малодшай узроставай групы. Жадаем ёй далейшых спартыўных поспехаў і перамог!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.